Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – адна з развітых і багатых моў свету, а па мілагучнасці займае другое месца пасля італьянскай мовы. 20.02.2025 напярэдадні свята ў нашым каледжы прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.
На перапынках гучалі беларускія песні, якія ўздымалі настрой.
Каля кабінета беларускай мовы і літаратуры была аформлена выстава выказванняў пра мову. Было вельмі прыемна чуць родную мову з вуснаў нашых хлопцаў, якая ў гэты дзень гучала не толькі на ўроках, а і на перапынках.