“Твой голас першы”

У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя для тых, хто галасуе ўпершыню “Твой голас першы”. У раёне яе старт быў дадзены на Маларыцкім-Піянерскім участку для галасавання №2, які размяшчаецца ў будынку Маларыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Арганізатарам мерапрыемства стаў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Па словах яго першага сакратара Марыі Горнік, праект накіраваны на павышэнне электаральнай актыўнасці і закліканы нагадаць маладым людзям, якія ўжо споўнілася 18 гадоў, аб іх канстытуцыйным выбарчым праве і грамадзянскай адказнасці.
На выбарчым участку сабраліся 33 навучэнцы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Першае галасаванне на выбарах Прэзідэнта краіны ім запомніцца надоўга. Юнакі на выбарчы ўчастак прыйшлі з добрым настроем, шмат фатаграфаваліся, дзяліліся думкамі. Іх з памятнай падзеяй павіншаваў старшыня камісіі Маларыцкага-Піянерскага ўчастку для галасавання №2 Андрэй Троц, а таксама Марыя Горнік.